Реклама

Na pervuyu stranicu
Arhivy Minas-TiritaArhivy Minas-Tirita
  Annotirovanniy spisok razdelov sayta

Джон Рональд Руэл Толк╕н

Л╕ст 190. Зь л╕ста да Райнэра Ану╕на ад 3 л╕пеня 1956 года

[У чэрвен╕ Толк╕н атрымаў з аддзелу па замежных выданьнях выдавецтва Аллен & Ану╕н сьп╕с галяндск╕х варыянтаў геаграф╕чных назваў з "Валадара Пярсьцёнкаў", зроблены перакладчыкам, з паметкаю: "Кал╕ ласка, адашл╕це яго назад з вашым, мы спадзяемся, ухваленьнем."]

Я спадзяюся, вы ╕ аддзел па замежных выданьнях даруеце мне тое, што я, нарэшце, адказваю пра галяндск╕ пераклад вам. Гэта вельм╕ важнае (для мяне) пытаньне; я занепакоены ╕ раззлаваны, ╕ быў вымушаны зраб╕ць вял╕кую непатрэбную працу ў самы непадыходзячы час.

Я ў прынцыпе супраць усякага перакладу ╕мёнаў (нават дасьведчаным чалавекам). Я ня ведаю, чаму перакладчык л╕чыць, што ён закл╕каны ц╕ ўпаўнаважаны раб╕ць так╕я рэчы. Тое, што гэты сьвет "уяўны", не дае яму ан╕якага права перарабляць яго па свайму густу, кал╕ б нават ён мог за некальк╕ месяцаў зраб╕ць новую завершаную с╕стэму ╕мёнаў, замест той, над якой я працаваў гады.

Я ўпэўнены, што кал╕ б хобб╕ты ў маёй кн╕зе гаворыл╕ на ╕тальянскай, ц╕ рускай, ц╕ к╕тайскай, ц╕ яшчэ на нейкай мове, перакладчык пак╕нуў бы ╕мёны як ёсьць. Ц╕ кал╕ б я сьцьвярджаў, што "Шыр" - гэта нейк╕ выдуманы Лоамшыр [1] у сапраўднай Англ╕╕. Аднак насамрэч для ўяўнай кра╕ны ╕ ўяўнага часу прадуманая с╕стэма назваў нават важнейшая, чым для "г╕старычнага" раману. Але, бясспрэчна, кал╕ мы адк╕нем "прыдумку" пра старажытныя часы, за аснову "Шыру" ўзятая вясковая Англ╕я, а не якая-небудзь ╕ншая кра╕на, ╕ Галяндыя тут падыходз╕ць магчыма найменш з усёй Эўропы, з-за розьн╕цы ў тапан╕м╕цы. (Розьн╕ца гэтае настольк╕ вял╕кая, што, нягледзячы на роднасьць ╕, шмат у чым, падабенства моваў, як╕я пав╕нныя спрасьц╕ць працу перакладчыка, галяндск╕я тапон╕мы ў дадзеным выпадку зус╕м не падыходзяць.) Геаграф╕чныя назвы Шыру, кал╕ ўзяць першы сьп╕с, - "пародыя" на назвы вясковай Англ╕╕, у тым жа сэнсе, у як╕м пародыяй можна назваць ╕ насельн╕каў Шыру. Так, усё разам, яно й было задумана. У рэшце рэшт, кн╕га ангельcкая, ╕ нап╕саная ангельцам, ╕, напэўна, нават той, хто хоча пабачыць размовы герояў на зразумелай яму гаворцы, не пажадае, каб перакладчык зьн╕шчыў увесь мясцовы калярыт апавяданьня. Я не патрабую ад перакладчыка складаць гласарый, хаця гэта варта было б зраб╕ць, дзеля тых (нешматл╕к╕х) выпадкаў, кал╕ назва мае ╕стотны сэнс. Я не пажадаў бы ў кн╕зе пра ўяўнае адлюстраваньне Галяндз╕╕ сустрэць Hedge, Duke'sbush, Eaglehome, ц╕ Applethorn у якасьц╕ перакладаў 'sGravenHage, Hertogenbosch, Arnhem, ц╕ Apeldoorn! Гэтыя "перакладзеныя" назвы - не ангельск╕я, яны проста бяздомныя.

Насамрэч, Мапа Шыру грае ў аповесьц╕ малую ролю ╕ выконвае перш за ўсё ролю дэкарацы╕. Яна, зразумела, абап╕раецца на пэўнае знаёмства з анельскай тапан╕м╕чнай г╕сторыяй, якога, здаецца, няма ў перакладчыка (гэтак жа, накольк╕ я разумею, ня надта ён моцны ╕ ў г╕сторы╕ галяндск╕х тапон╕маў). Аднак яму б ╕ не спатрэб╕л╕ся спецыяльныя веды, кал╕ б ён пак╕нуў назвы як ёсьць. На маю думку, на першай мапе трэба тольк╕ зьмян╕ць назву на "Een Deel von 'The Shire'". Хаця, думаю, "to" замест "naar" у так╕х паказальн╕ках як "to Little Delving" таксама шкоды не нароб╕ць.

Перакладчык, як бачна зь ягонай працы, заз╕рнуў у Дадатк╕, аднак не карыстаўся ╕м╕. Ён, напэўна, ╕ не ўсьведамляе, як╕я стварыў сабе цяжкасьц╕ на будучыню. "Англа-саксонская", ня якой гавораць Рах╕ррым, ня надта падобная да галяндскай. Карацей, сва╕м╕ нязграбным╕ пальцам╕ ён ╕рве гэтую сетку, нават не разабраўшыся належным чынам, як яна зробленая.

Зразумела, перакладчык не аддаў належнае ўваг╕ наступнаму ╕стотнаму моманту: нават у тых выпадках (давол╕ рэдк╕х), кал╕ носьб╕т мовы можа цалкам праанал╕заваць сэнс назвы нейкага месца, ён гэтага звычайна ня роб╕ць. Кал╕ ва ўяўнай кра╕не выкарыстаныя сапраўдныя назвы, ц╕ то назвы прыдуманыя так, каб адпавядаць знаёмым узорам, яны ўтвараюць завершаную карц╕ну, "гучаць як сапраўдныя", ╕ перакладаць ╕х зыходзячы з сэнсу недапушчальна. Галяндск╕я назвы ў гэтага галяндца пав╕нныя тады ўжо гучаць сапраўды па-галяндску. ╤ хаця я ня знаўца галяндскае мовы ╕ мала што ведаю пра асабл╕васьц╕ г╕сторы╕ н╕дэрляндск╕х тапон╕маў, я сумняваюся, што яны адпавядаюць гэтаму патрабаваньню. Прынамс╕, шмат як╕я зь ╕х бессэнсоўныя ц╕ цалкам памылковыя - уяв╕це для параўнаньня, што вы сустрэл╕ ў кн╕зе Красаваньне, Навамесца, Возера Як, Дакументы, Кумпякоўшчыну ды Зьбянтэжанасьць, а пасьля высьветл╕л╕, што аўтар насамрэч п╕саў пра Фларэнцыю, Неапаль, Возера - ц╕ Lago di - Кома, Шартр, Гамбург ды Flushing=Фл╕сс╕нген!

У якасьц╕ доказу майго пункту гледжаньня прыкладаю падрабязны каментарый да гэтых сьп╕саў. Мне падаецца найбольш слушным (а для выдаўца ды перакладчыка, магчыма, ╕ найменш стратным) раб╕ць у мапах ды назвах як мага меней зьменаў, а замест найнепатрэбнейшага з Дадаткаў надрукаваць у кн╕зе слоўн╕к ╕мёнаў (з тлумачэньням╕, але без спасылак). Я магу даць так╕ слоўн╕к для перакладу.

Дадам адразу, што я не дазволю гэтк╕х нядбайнасьцяў з асб╕стым╕ ╕мёнам╕. Гэта ж датычыцца ╕мя/слова Хобб╕т. Мне не патрэбныя ан╕як╕я хомпэны (пра як╕х, дарэчы, у мяне н╕хто не пытаўся), хоббелы ц╕ нехта там яшчэ. Эльфы, цьверг╕, трол╕ - так, гэта ўсё сучасныя адпаведн╕к╕ сапраўдных назваў. Але хобб╕ты (╕ орк╕) належаць да таго сусьвету, ╕ пав╕нны застацца бязь зьменаў, нягледзячы на тое, па-галяндску гэта гучыць, ц╕ не.

Кал╕ вы пал╕чыце гэта недарэчным, я буду засмучаны, аднак, баюся, не зьмяню свайго меркаваньня. Пав╕нны заўважыць, што тыя нешматл╕к╕я людз╕, зь як╕м╕ я маў магчымасьць пара╕цца, займаюць настольк╕ ж цьвёрдую паз╕цыю. Прынамс╕, я не жадаю абыходжаньня a la Mrs Tiggywinkle = Poupette a l'épingle [*]. За якую, трэба сказаць, Б[еатрыкс] П[оттэр] дала перакладчыкам добрага прачуханцу. Хаця, магчыма, яна мала на гэта болей правоў, чым я. Я не л╕нгв╕ст, аднак разумею нешта ў ╕мёнах ды назвах, я ╕х спецыяльна вывучаў, ╕ я сапраўды вельм╕ раззлаваны.

[*] У кожным разе Canetang=Puddleduck [2] на некальк╕ парадкаў лепей за гэта! - Аўт.

1 Тэрм╕н для азначэньня ўяўнага "вясковага" графства.
2 Ад cane, 'качка', + etang, 'копанка'.

Пераклад з ангельскай Антона Брыля


 


Новости | Кабинет | Каминный зал | Эсгарот | Палантир | Онтомолвище | Архивы | Пончик | Подшивка | Форум | Гостевая книга | Карта сайта | Кто есть кто | Поиск | Одинокая Башня | Кольцо | In Memoriam

Na pervuyu stranicy Отзывы Архивов


Хранители Архивов