Реклама

Na pervuyu stranicu
Arhivy Minas-TiritaArhivy Minas-Tirita
  Annotirovanniy spisok razdelov sayta

J. R. R. Tolkien

пераклад Д. Маг╕леўцава, К. Курчанковай

Пра хоб╕таў
Вытрымк╕ ды вершы з кн╕г╕ Дж. Р. Р. Толк╕на "Уладар пярсцёнкаў"

Кал╕ спадар Б╕льба Торб╕нс з Торбы-пад-Стромай нарэшце абвесьц╕ў, што неўзабаве найшыкоўнай бяседаю адсьвяткуе сваё стаадз╕наццац╕годзьдзе, усхадз╕ўся, загаман╕ў увесь Хаб╕тон. Б╕льба быў вельм╕ заможны й вельм╕ дз╕ўнаваты хоб╕т, пагалоск╕ пра яго гулял╕ па ўс╕м Шыры ажно з часоў Б╕льбавага таемнага зьн╕кненьня й нечаканага вяртаньня шэсьцьдзесят гадоў таму. Багацьце, якое ён прывёз з далёк╕х кра╕наў, зраб╕лася мясцовай легендай, тутэйшы паспал╕ты люд - за выключэньнем, х╕ба, самых старых, на чые словы ўсё адно н╕хто не зважаў, - л╕чыў, што Строма ўздоўж ды ўпоперак пракапаная тунэлям╕ й з коптурам заваленая скарбам╕. Але, каб ╕ не багацьце, было чаго дз╕в╕цца на спадара Б╕льба. Час н╕быта не адб╕ваўся на ╕м. У дзевяноста ён выглядаў амаль гэтаксама, як ╕ ў пяцьдзесят. У дзевяноста дзевяць пра яго казал╕, што ён "добра захаваўся", але ж дакладней было б казаць "ан╕ не зьмян╕ўся". Некаторыя трэсьл╕ галовам╕, прыгаворваючы, што занадта ўжо каму-н╕каму шчасьц╕ць, ажно нячэсна, - заставацца в╕дочна маладым ды пры незл╕чоным (па чутках) багацьц╕.

- За ўсё давядзецца сплочваць, - казаў хто-н╕хто. - Вох, няладна гэта, не па-людзку, пагляньма, абернецца л╕хам.

Але беды абыходз╕л╕ Торбу-пад-Стромай; спадар Б╕льба заўсёды вызначаўся шчодрасьцю, ╕ таму знаёмыя ахвотна прабачал╕ яму ╕ дз╕воцтвы, ╕ "л╕хое" багацьце. Са сваякам╕ ён падтрымл╕ваў прыязныя стасунк╕, нават гасьцяваў у мног╕х (натуралёва, тольк╕ ня ў Кеске-Торб╕нсаў), а сярод хоб╕таў з малазаможных ды несамав╕тых сямействаў у яго был╕ й адданыя прых╕льн╕к╕. Тольк╕ ж сапраўдных сяброў Б╕льба ня меў, пакуль не пасталел╕ ягоныя маладзейшыя родз╕чы.

Найулюбёным Б╕льбавым пляменьн╕кам быў малады Фрода Торб╕нс. Кал╕ Б╕льба споўн╕лася дзевяноста дзевяць, ён абвесьц╕ў Фрода сва╕м спадчыньн╕кам; так╕м чынам, Фрода справ╕ў улаз╕ны ў Торбу-пад-Стромай, а спадзевы Кеске-Торб╕нсаў канчаткова абрынул╕ся. Дзядзька й пляменьн╕к нарадз╕л╕ся ў адз╕н дзень, 22 верасьня, ╕ таму Б╕льба сказаў аднойчы: "Фрода, хлопча, лепей пераб╕райся да мяне, разам лацьвей сьвяткаваць народз╕ны". У гэты час Фрода быў ва ўзросьце, як╕ хоб╕ты завуць "дваццастоўк╕" - пракудл╕выя гады пам╕ж дзяц╕нствам ╕ сталасьцю, якая, па хоб╕тавым меркаваньн╕, надыходз╕ць пасьля трыццац╕ трох.

М╕нула яшчэ дванаццаць гадоў. Штовосень Торб╕нсы ладз╕л╕ спраўныя сумесныя дн╕ народз╕наў, але ж сёлета ўсё навакольле чакала нечага выключнага. То ж бо Б╕льба споўн╕цца ажно "адз╕настасця адз╕н" - 111 - вельм╕ ц╕кавая л╕чба й надзвычай паважны ўзрост для хоб╕та (сам стары Хват дажыў тольк╕ да 130). А Фрода дасягне трыццац╕ трох - л╕чба не тольк╕ ц╕кавая, але й адказная - бо тады хоб╕таў л╕чыл╕ паўнагадовым╕.

Б╕льба Торб╕нс назваў сьвяткаваньне "вечарынкай". Але ж на самай справе гэта была н╕зка забаваў ╕ частаваньняў, аб'яднаных у адз╕н баль. Запрашэньн╕ атрамал╕ практычна ўсе навакольцы, а хто не атрымаў - той сам зьяв╕ўся...

Ракеты разьлятал╕ся з╕хотк╕м╕ птушкам╕, як╕я сьпявал╕ чароўным╕ галасам╕. Зялёным╕ дрэвам╕ ўздымал╕ся фаервэрк╕: са ствалоў цёмнага дыму распускалася л╕сьце, н╕быта ў момант праходз╕ла ўся вясна, з бл╕скучых гал╕наў на зьдз╕ўленых хоб╕таў сыпал╕ся вогненныя кветк╕ - ╕, ледзь не дакрануўшыся хоб╕тавых павернутых дагары твараў, зьн╕кал╕, пак╕даючы салодк╕ водар. Фантаны мятлушак м╕гцел╕ ў л╕стоце; каляровыя калёны дыму ўздымал╕ся й ператварал╕ся ў арлоў, ц╕ ў карабл╕ пад ветразям╕, ц╕ ў чараду лебедзяў; чырвоная навальн╕ца прал╕валася жоўтым дажджом; купы срэбных дз╕даў уздымал╕ся ў паветра, гарлаючы рыхтык войска ў сечы, ды падал╕ ў Ваду-ля-Стромы з шыпеньнем сотн╕ гарачых гадаў ╤ была шчэ адна, апошняя, у гонар Б╕льба, неспадзяванка - якая (на што Гэндальф ╕ спадзяваўся) страшэнна напалохала хоб╕таў. Згасьл╕ ўсе агн╕. У паветра ўзьняўся вял╕зарны слуп дыму, набыў абрысы далёкай гары. Верхав╕на яе засьвяц╕лася. ╤ раптам выбухнула зялёным ╕ пунсовым полымем, зь якога выляцеў чырвона-залаты цмок, троху меншы за сапраўднага, але ж насамрэч жахл╕вы. З пашчы пачвары вылятаў агонь, вочы палал╕ шаленствам. Равучы, цмок тройчы пракружляў над натоўпам. Хоб╕ты прыгнул╕ся, шмат хто нават забурыўся н╕цма. Цмок пранёсься над ╕м╕ н╕бы хуткасны цягн╕к, кульнуўся над ракой, ды з аглушальным грукатам выбухнуў над Зарэччам.

Апасьля застольля (прынамс╕, бл╕жэй да заканчэньня) надышоў час Прамовы. Большасьць гасьцей дасягнула ўжо цярпл╕вага настрою, той найцудоўнейшай стады╕ сытасьц╕, пра якую кажуць "пад'етак". Госц╕ смакавал╕ свае ўлюбёныя напо╕, адшчыпвал╕ кавалачк╕ ўпадабаных ласункаў - ╕ забыл╕ся на ўсе страх╕ перад Прамовай. Яны падрыхтавал╕ся слухаць што заўгодна й шчыра в╕таць прамоўцу, кал╕ тольк╕ ён зроб╕ць ласку прыпын╕цца.

- ...У трэцяе - ╕ апошняе, - вымав╕ў Б╕льба, - я жадаю зраб╕ць АБ'ЯВУ!

Ён вымав╕ў гэтае слова нечакана гучна, так што кожны, хто яшчэ быў на тое здольны, напружыўся.

- На вял╕к╕ жаль... хаця, як я й казаў, сто адз╕наццаць гадоў з вам╕ - надта мала, - але ж гэта ?СЁ! Мне трэба йсьц╕. Я пак╕даю вас. БЫВАЙЦЕ!

Прамаўляючы, Б╕льба Торб╕нс усё мацаў у к╕шэн╕ пярсьцёнак, той самы чароўны пярсьцёнак, як╕ быў ягонай таямн╕цай стольк╕ гадоў. Зраб╕ўшы крок з табурэц╕ка, Б╕льба насунуў пярсьцёнак на палец - ╕ зьн╕к. ╤ болей ан╕хто з хоб╕таў у Хаб╕тоне яго ня бачыў.

Б╕льба хутка вярнуўся да сваёй нары, прыпын╕ўся на момант, з усьмешкай прыслухаўся да гоману ў шатры й да застольных гукаў зь ╕ншых канцоў сьвяточнага абшару. Тады зайшоў у нару. Зьняў сьвяточную вопратку, закруц╕ў у абгортачную паперу шаўковую вышываную кам╕зэльку дый схаваў. Тады спрытна насунуў зношанае адзеньне, зацягнуў падрапаную скураную папружку, павес╕ў на яе каротк╕ меч у зьб╕тых чорных похвах. З прапахлай нафтал╕нам скрынк╕ ў шафе выцягнуў плашч ды капялюш, завял╕к╕я для хоб╕та, да таго ж так╕я старыя, залатаныя, заплямленыя ды выцьв╕лыя, што й колер ╕х цяжка было пазнаць (здаецца, кал╕сьц╕ гэта быў цёмна-зялёны), - але ж схаваныя, н╕быта найдаражэйшы скарб. Зь вял╕знага сейфа ў сва╕м каб╕неце Б╕льба здабыў штосьц╕ запакаванае ў старыя дзяружк╕, а таксама рукап╕с у скураным пераплёце ды вял╕кую пульхную капэрту. Кн╕жку й пакунак хоб╕т запхнуў у важкую, наб╕тую амаль да верху, торбу, што стаяла побач. У капэрту паклаў залаты пярсьцёнак на файным ланцужку; запячатаў дый адрасаваў Фрода. Б╕льба ўжо быў паклаў капэрту на пал╕чку над агменем, але ж раптам забраў адтуль дый сунуў у к╕шэню. У гэты момант дзьверы адчын╕л╕ся й увайшоў Гэндальф.

- Мае в╕таньн╕, - аз╕рнуўся Б╕льба. - Вельм╕ рады цябе пабачыць.

- Я таксама - што магу цябе бачыць, - азваўся чараўн╕к, прысаджваючыся на крэсла. - Бо маю п╕льную патрэбу перак╕нуцца словам-друг╕м напасьледак. Падаецца мне, ты задаволены й мяркуеш, што ўсё прайшло цудоўна, адпаведна плану?

- Ну так! - адказаў Б╕льба. - Хаця бл╕скав╕ца мяне зьдз╕в╕ла. Дый напалохала - хаця й не мяне аднаго. Гэта ўжо ты дадаў, праўда?

- Праўда. Ты мудра зраб╕ў, што трымаў пярсьцёнак у таямн╕цы ўсе гэтыя гады, ╕ мне падалося варта паказаць гасьцям нешта яшчэ, што магло б растлумачыць тваё раптоўнае зн╕кненьне.

- ╤, напэўна, сапсаваў жарт. Ох, заўжды ты тыцкаеш нос не ў свае справы, - Б╕льба засьмяяўся. - Але ж, мяркую, ты, як заўсёды, ведаў лепей.

- Звычайна я й ведаю лепей - кал╕ ўвогуле ведаю. Але ж наконт тваёй справы ў меня ан╕якай пэўнасьц╕. Цяпер яна падышла да кропк╕. Ты пажартаваў, напалохаўшы ды пакрыўдз╕ўшы большасць сваякоў, дый падк╕нуў усяму Шыру нагоду пачасаць языкам дзён дзевяць, а то й дзевяноста дзевяць, што больш падобна да праўды. ╤ што ж ты раб╕цьмеш зараз?

- Зьб╕раюся зладз╕ць сабе вакацы╕. Вельм╕ доўг╕я - як я казаў табе раней. Мабыць, да сканчэньня ма╕х дзён - наўрад ц╕ я вярнуся. На самай справе, я й не планую вяртацца - ╕ ўсё падрыхтаваў... Я састарэў, Гэндальф. Я не выглядаю старым, але ж адчуваю гэта нутром. Добра захаваўся, анягож! - Б╕льба нявесела ўсьм╕хнуўся. - Насамрэч я пачуваюся, н╕быта мяне расьцягнул╕, размазал╕, як драбн╕цу масла па надта вял╕кай лусьце хлеба. Неяк гэта няправ╕льна. Мне патрэбны адпачынак, ц╕ нешта накшталт.

Гэндальф зь ц╕кавасцю п╕льна ўгледзеўся ў Б╕льба.

- Гэта сапраўды няправ╕льна. Ведаеш, можа, твой план усё ж так╕ найлепшы.

- Ну, я так вырашыў. Я хачу зноў пабачыць горы, разумееш, Гэндальф, горы. А потым знайсьц╕ месца, дзе здолею нарэшце адпачыць - у ц╕шын╕ й спако╕, бяз плоймы сваякоў, як╕я так ╕ шнараць наўкол, ╕ без чарг╕ наведн╕каў, трасца на ╕х, што без супынку грукочуць у дзьверы. Можа, я знайду прытулак, дзе здолею скончыць сваю кн╕гу. У мяне ўжо ёсьць цудоўная канцоўка для яе: "...╕ ён жыў шчасьл╕ва да скону сва╕х дзён".

Няма сканчэньня для шляхоў.

Ледзь рушыш ад дзьвярэй -
Пав╕нен крочыць зноў ╕ зноў
╤мкнуцца ўсё далей
Па сцежцы, струмян╕ дарог
Вял╕к╕х ды малых.
Кал╕ б даведацца я мог,
Куды дайду па ╕х...


- Думаю, табе не варта турбавацца пра Б╕льба, - сказаў Гэндальф. - Вядома, ён валодаў пярсьцёнкам шмат гадоў ╕ карыстаўся ╕м, так што спатрэб╕цца нямала часу, каб пазбав╕цца ўплыву, - каб Б╕льба здолеў, напрыклад, бачыць яго безь небясьпек╕ для сябе. А так - Б╕льба можа жыць спакойна й шчасьл╕ва шчэ шмат гадоў ╕ заставацца амаль гэтк╕м жа, як╕м быў, кал╕ пазьбав╕ўся пярсьцёнка. Бо, урэшце, ён аддаў яго па ўласнай вол╕ - ╕ гэта вельм╕ йстотна. Не, пасля таго, як ён разьв╕таўся з гэтай рэччу, я за нашага дарагога Б╕льба больш не турбуюся. Я турбуюся за цябе. З таго дня, як сышоў Б╕льба ў мяне з галавы не сыходз╕ш ╕ ты, ╕ ўвогуле ўсе м╕лыя, бязглуздыя, нязграбныя хоб╕ты. Якая цяжкая страта будзе для сьвету, кал╕ Змрок паглыне Шыр, кал╕ ўсе вясёлыя, праставатыя Барсуксы, Рагадзьмуўцы, Галавасты, Папружн╕ксы ды астатн╕я, ня кажачы ўжо пра дз╕вакоў Торб╕нсаў, стануць рабам╕.

Фрода ўздрыгнуў.

- Рабам╕? Чаму? Навошта Гаспадару Змроку так╕я рабы?

- Па праўдзе кажучы, - азваўся Гэндальф, - пакуль што - пакуль! - ён не зьвяртаў на хоб╕таў ан╕якай уваг╕. Так што будзь удзячным ╕ за гэта. Але ж час вашай бясьпек╕ м╕нуў. Вы яму не патрэбныя - у яго ёсьць мноства больш карысных паслугачоў, - але ж цяпер ён на вас не забудзецца. Хоб╕ты-рабы значна больш даспадобы яму, чым хоб╕ты шчасьл╕выя й вольныя. Ведаеш, ёсьць так╕я рэчы, як злосьць ╕ помста.

- Помста? - спытаў Фрода. - За што? Я ўсё ж не разумею, як гэта тычыцца нас зь Б╕льба ды нашага пярсьцёнка?

- Як тычыцца? Самым непасрэдным чынам, менав╕та вас ╕ вашага пярсьцёнка, - адказаў Гэндальф. - Вы йшчэ ня ведаеце, што такое сапраўднае л╕ха, але ж яно ўжо бл╕зка. М╕нулым разам я ня быў пэўны. Цяпер час надышоў. Дай мне пярсьцёнак - на хв╕л╕нку.

Фрода дастаў з к╕шэн╕ пярсьцёнак, прычэплены ланцужком за паска. Павольна адчап╕ў, працягнуў Гэндальфу. Пярсьцёнак раптам зраб╕ўся вельм╕ цяжк╕, н╕быта ён - ц╕ сам Фрода, - не жадал╕, каб Гэндальф дакрануўся да яго.

Чараўн╕к узяў пярсьцёнак. Ён выглядаў адл╕тым з чыстага, цьвёрдага золата.

- Ты бачыш на ╕м як╕я-небудзь знак╕? - спытаў Гэндальф.

- Не, - адказаў Фрода. - Няма ан╕як╕х. Пярсьцёнак гладк╕, на ╕м ан╕ драп╕нк╕, ан╕ знаку, што яго нас╕л╕.

- Добра - тады з╕рн╕! - на Фродава зьдз╕ўленьне й жах, чараўн╕к раптам шпурнуў пярсьцёнак у найгарачэйшы кут агменю, у самае полымя. Фрода ўскрыкнуў ╕ схап╕ўся за шчыпцы, але Гэндальф спын╕ў яго.

- Пачакай! - сувора прамов╕ў чараўн╕к, з╕рнуўшы на Фрода з-пад пахмураных броваў. БзЮПярсьцёнак ан╕ не зьмян╕ўся. Счакаўшы крыху, чараўн╕к устаў, зачын╕ў акан╕цы дый завешаў ф╕ранк╕. У пако╕ пацямнела, у ц╕шын╕ чуваць было тольк╕ шчоўканьне Сэмавых нажн╕цаў у садзе, яно набл╕з╕лася да вакна. Гэндальф памарудз╕ў, ╕мгненьне ўз╕раючыся ў полымя, потым нах╕л╕ўся, шчыпцам╕ выцягнуў пярсьцёнак з агню. Фрода ледзь ня ўскрыкнуў ад нечаканасьц╕.

- Ён халодны, - сказаў Гэндальф. - Вазьм╕ яго.

Фрода прыняў пярсьцёнак на напружаную далонь. Той н╕быта патаўсцеў, падаўся незвычайна цяжк╕м.

- Трымай! - вымав╕ў Гэндальф. - ╤ паз╕рай п╕льна!

Фрода ўгледзеўся - ╕ ўбачыў танютк╕я рыск╕, танчэйшыя за самыя лёгк╕я, як╕я тольк╕ можна зраб╕ць пяром. Яны бегл╕ па вонкавай ╕ ўнутранай паверхнях пярсьцёнка - рысы полымя - ╕ складал╕ся ў вогненныя л╕тары, што плаўна перал╕вал╕ся адна ў адну. Яны пран╕зьл╕ва зьзял╕, але разам з тым падавал╕ся далёк╕м╕, н╕быта был╕ ў вял╕кай глыб╕н╕.

- Я не магу прачытаць вогненныя л╕тары, - вымав╕ў Фрода, зап╕наючыся.

- Вядома, ня можаш. Я магу, - сказаў Гэндальф. - Л╕тары эльф╕йск╕я, старажытнага ладу, але ж мова - мордарская, ╕ тут я не стану вымаўляць яе словы. На агульнай мове гэта гучыць прыбл╕зна так:

Адз╕н - уладарыць над ╕м╕, адз╕н - адшукаць ╕х,
Адз╕н - заваб╕ць ╕ ў цемры чорнай скаваць ╕х...

Гэта - два радк╕ зь верша, даўно вядомага эльф╕йск╕м мудрацам:

Тры - сьмяротнай зямл╕ несьмяротным князям,
Сем - царам-кавалям на падгорным троне,
Дзевяць - чалавечага племен╕ каралям,
Адз╕н - Уладару Цемры ў чорнай кароне,
У змрочнай кра╕не Мордар, там, дзе пануе Цень.
Адз╕н - уладарыць над ╕м╕, адз╕н - адшукаць ╕х,
Адз╕н - заваб╕ць ╕ ў цемры чорнай скаваць ╕х
У змрочнай кра╕не Мордар, там, дзе пануе Цень.

Гэндальф памаўчаў ╕ неўзабаве павольна вымав╕ў:

- Гэта - Пярсьцёнак-гаспадар, той Адз╕ны пярсьцёнак, як╕ ўладарыць над ус╕м╕ астатн╕м╕. Той, як╕ Ён згуб╕ў шмат вякоў таму, у адначасьсе страц╕ўшы вял╕кую частку сваёй моцы. Цяпер Ён больш за ўсё прагне вярнуць яго - ╕ гэтага нельга дазвол╕ць.

Фрода здраньцьвеў. Здавалася, жах цёмнай доўгай лапай, змрочнай хмарай, што ўзнялася на ?сходзе, працягнуўся да яго, распасьцёрся над ╕м, разяв╕ў пашчу, пагражаючы праглынуць.

- Гэты пярсьцёнак! - выгукнуў Фрода, зап╕наючыся. - Навошта, навошта тольк╕ ён трап╕ў да мяне?!


Сутонела, кал╕ хоб╕ты нарэшце выбрал╕ся йзноў на лясную дарогу. Заходн╕ вецер уздыхаў у гал╕нах. Шапацела л╕сьце. Неўзабаве зус╕м сьцямнела; над дрэвам╕ ў нябесным змроку на ўсходзе загарэлася зорка. Хоб╕ты йшл╕ поплеч, у нагу, каб было ня так вусьц╕шна. Але ж над галовам╕ буйнел╕, зырчэл╕ россыпы зорак, ╕ хоб╕ты пац╕ху супако╕л╕ся, ╕ ўжо не прыўслухоўвал╕ся, як раней, не лав╕л╕ пошчак капытоў. Нават ц╕хенька заспявал╕, як гэта прынята ў хоб╕таў падчас вандроўк╕, асабл╕ва на зваротным шляху, кал╕ хата ўжо непадалёк. Звычайна спяваюць песьню вячэры, ц╕ перадкалыханку, але ж нашы хоб╕ты засьпявал╕ вандроўную (зразумела, у ёй таксама было ╕ пра вячэру, ╕ пра ложак). Словы прыдумаў Б╕льба Торб╕нс на мэлёдыю, старэйшую за навакольныя пагорк╕, ╕ навучыў ёй пляменьн╕ка, кл╕ яны шпацыравал╕ па прысадах бл╕зу Вады-ля-Стромы дый гутарыл╕ пра Б╕льбаву Прыгоду.

Яшчэ ў агмен╕ агонь ня згас,
Вячэра й ложак чакаюць нас,
Але ж пад дах ранавата нам
Крочыць упарта нашым нагам,
Каб раптам сустрэцца ў лесе ц╕ ў пол╕
З тым, што н╕хто ня бачыў н╕кол╕!
Л╕сце ╕ квецень, крын╕чную плынь -
За сьп╕най пак╕нь! За сьп╕най пак╕нь!
Горы, пагорк╕ ды дрэвы сцяною -
Пак╕нь за сьп╕ною! Пак╕нь за сьп╕ною!

Мо напаткаем у палях ц╕ лясах
Новую сьцежку, загадкавы шлях,
Сёньня пак╕нем мы ╕х за сьп╕ною,
А ран╕цою яны за сабою
Зноўку пакл╕чуць нас да таямн╕цаў,
Цудаў, прыгодаў, чароўных скарбн╕цаў!
Зырк╕я зоры, дз╕восныя рэчы -
Хуткай сустрэчы! Хуткай сустрэчы!
Долы, азёры, скалаў каменьне -
Да пабачэньня! Да пабачэньня!

Хата за сьп╕наю. Сьвет перад нам╕ -
Усем╕ сцяжынкам╕, усем╕ шляхам╕ -
Кл╕ча наперад ╕сьц╕, ╕ дарога
Хутка вядзе нас - да змроку начнога,
Зь ╕м ╕ дахаты, дзе ў гэтак╕ час
Ложк╕ даўно зачакал╕ся нас.
Цемру з туманам ды хмары з дажджам╕ -
Пак╕нь за дзьвярам╕! Пак╕нь за дзьвярам╕!
Чарка ды шкварка, да кашк╕ алей!
Гэй - за вячэру! Ды ў ложак хутчэй!

Песьня скончылася.

- Ды ў ложак хутчэй! - гучна прасьпяваў П╕п╕н.

- Ц╕шэй! - гукнуў Фрода. - Мне падаецца, я зноў чую пошчак капытоў.


Яны прайшл╕ яшчэ кольк╕ м╕ляў. Сонца зноў бл╕снула м╕ж падраных аблокаў, ╕ дождж сьц╕шыўся. Хоб╕ты адчул╕, што цяпер самы час для полудня, ╕ прыпын╕л╕ся пад вязам. Ягонае л╕сьце ўжо амаль цалкам зжаўцела, але было йшчэ густое й хавала ад кропляў, пад дрэвам было суха. А кал╕ ўзял╕ся ладз╕ць сьнеданьне, убачыл╕, што Эльфы напоўн╕л╕ ╕х б╕клажк╕ празрыстым залац╕стым п╕твом - настояным на духмяным мёдзе, сабраным зь безьл╕чы кветак, - якое надзвычай асьвяжала. Неўзабаве хоб╕ты рагатал╕, забыўшыся на дождж ╕ на Чорных Вершн╕каў. Падававалася - апошн╕я кольк╕ м╕ляў хутка застануцца за сп╕наю.

Фрода прых╕л╕ўся да дрэва й змружыў вочы. Сэм зь П╕п╕нам пасел╕ побач, замармытал╕ песеньку, а хутка й засьпявал╕, праўда, ня ў поўны голас:

Гэй! Гэй! Нал╕ мне паўней,
Тугу разган╕ ды сэрца сагрэй.
Зьл╕ва - лупцуй! В╕хура - шалей!
Дарога - кац╕ся далей ╕ далей!
А я сабе ц╕ха пад дрэвам прылягу,
З╕рну на нябёсы, тады - у б╕клагу!

- Гэй! Гэй! - завял╕ яны ў голас. ╤ раптам абарвал╕. Фрода ўскочыў. Зь ветрам данеслася доўгае выцьцё, н╕быта самотная, злая жальба. Яно ўздымалася й ац╕хала, ╕ скончылася на высокай пран╕зьл╕вай ноце. Хоб╕ты здраньцьвел╕, ╕ пачул╕ друг╕ крык, н╕быта адказ, слабейшы, аднекуль з далечын╕, але ж не менш жахл╕вы за першы. А потым наступ╕ла ц╕шыня, якую парушаў тольк╕ шэпт ветру ў л╕сьц╕.


Вандроўн╕к╕ павес╕л╕ плашчы, паск╕дал╕ заплечн╕к╕ на падлогу й патэпал╕ за Мэры; ён урачыста расчын╕ў дзьверы ў дальн╕м канцы кал╕дора - адтуль бл╕скала полымя, пыхкала парай.

- Лазьня! - загалёкаў П╕п╕н. - Жыве найшаноўнейшы ягамосьць Мерыядок!!

- Ну й як пойдзем? - спытаў Фрода. - Найстарэйшыя наперад, ц╕ найхутчэйшыя?.. Ц╕ так, ц╕ гэтак, але вы, спадару мой Перэгрыне, апошн╕!

- А давайце я за вас вырашу, - сказаў Мэры. - Нельга ж пачынаць новае жыццё ў Ручадолл╕ са сварк╕ ў лазьн╕. Там, у пакойчыку, ажно тры начоўк╕ ды паўнютк╕ катляр к╕пню. ╤ ручн╕к╕, дыванк╕, мылцы. Лезьце ды мыйцеся хутчэй!

Мэры з Бамб╕зам ск╕равал╕ся ў ╕ншы канец кал╕дору - кухарыць, чараваць над позьняй вячэрай. З лазьн╕ чул╕ся ўрыўк╕ лазенных песенек ды плёсканьне з вуханьнем. Раптам голас П╕п╕на перакрыў ╕ншыя адной з Б╕льбавых найулюбёных лазенных пяюшак:

Гэй! Лазьне сьпякотнай пей!
Змый бадзянняў брыдоту хутчэй!
Хто лазьн╕ добрай ня ўхвал╕ць, той
Н╕кол╕ ня знаўся з гарачай вадой!

Смагу прыц╕шыць летняй парою
Добра сьцюдзёнай крын╕чнай вадою,
А ад гарачай - вось табе дз╕ва! -
Прагнецца моцнага, пеннага п╕ва!

Слаўся, вада фантанаў высок╕х,
Рэчак празрыстых, мораў далёк╕х,
А болей за ўсё хай слав╕цца тая,
Што ў лазьне парай спякотнай грае!

Тут пачуўся жудасны плёск ╕ Фродаў выгук: "Вох!". Выдавала на тое, што ладная частка вады зь П╕п╕навай начоўк╕ пал╕чыла сябе фантанам - дый узьляцела да стол╕.

Мэры пакл╕каў з дзьвяроў:

- Як наконт вячэры ды глыточку п╕ва?

Выйшаў, выц╕раючы валасы, Фрода:

- Там стольк╕ вады ў паветры, што я лепей пайду сохнуць на кухню.

- Бацюхны! - вымав╕ў Мэры, з╕рнуўшы ў лазьню: на каменнай падлозе можна была плаваць.

- Пакуль вы ўсё гэта не падатрэце, спадару Перэгрыне, вячэраць мы вам не дазвол╕м. Пасьпяшайце, мы доўга чакаць ня будзем.


Кожны ў пако╕ цяпер глядзеў на яго. "Песьню!" - выгукнуў хтосьц╕ з хоб╕таў.

- Песьню, песьню! - падхап╕л╕ ўсе. - Шаноўны спадару, запя╕ нам што-небудзь, чаго мы ня чул╕ раней! На ймгненьне Фрода зьбянтэжыўся. А потым з адчаю завёў жартоўную песеньку, якая некал╕ вельм╕ падабалася Б╕льба (не тольк╕ падабалася - па праўдзе кажучы, ён ёю ганарыўся, бо сам нап╕саў). Песенька была пра шынок ╕ менав╕та таму, в╕даць, узгадалася першай. Вось яе словы цалкам. Сёньня мала хто памятае болей за некальк╕ радкоў.

Я ведаў шынок, пах╕лы шынок,
Пад стромай шэрай старою.
Там пеннае п╕ва варыл╕ на дз╕ва -
Такое, што Пан Месяцовы хц╕ва
Глынуць захацеў, ды ўн╕з паляцеў
Аднойчы парой начною.

Стаёвы шынковы катa меў - музыку.
На скрыпцы той граў - дый годзе!
Туды ды сюды заялоз╕ць смыкам,
Ц╕ ў голас в╕шчыць, ц╕ з лёзным мурлыкам -
Аж сцены ╕шл╕ ў карагодзе!

Быў там сабака, малы небарака,
Жарты люб╕ў больш за п╕ва
Як госьц╕ зьбяруцца, жартуюць-смяюцца,
Сабака - да ╕х, ажно лапы трасуцца,
Рагоча ды скача дурл╕ва.

Там была карова з рагам╕ бы дрэва,
А гонарам н╕бы царэўна.
Як сьпевы пачуе - бязь п╕ва п'янее,
Танчыць ды скача, ледзь не шалее,
Да ранку на ганку, напэўна.

Ах! Гэты шэраг талерачак срэбных,
Лыжак срэбных скарбн╕ца!
Дзеля нядзел╕ кожную пару
Чысцяць, каб зьзял╕ н╕быта з пажару,
З ночы ажно да дзяньн╕цы!

Пан Месяцовы п╕ў бы дубовы,
А кот так нарэшце зал╕ўся,
Што лыжка з талеркаю польку скакала,
Што пс╕на свой хвост ледзьве не пакусала,
Ды рог у каровы зав╕ўся.

Пан Месяцовы куфаль свой знову
?зьняў, дый раптам звал╕ўся
Пад тую фатэлю, дзе прагнуў ён элю, -
Заснуў, не прачнуўся, забыўся, спазьн╕ўся,
А вонк╕ ўжо дзень пачынаўся.

Казаў тут стаёвы: "Мой коцю шаўковы,
Чуеш, як кон╕ тупочуць?
Срэбныя цугл╕ грызуць ды г╕ргочуць,
А гаспадар ╕х зал╕ў сабе вочы,
Ды падымацца ня хоча!

Як Пана будз╕л╕! Раўл╕, галас╕л╕!
А кот ужо ж так намагаўся -
Аж лавы скакал╕ ды куфл╕ лятал╕
А Пана трасьл╕ ды к╕ём лупцавал╕:
А ён усё не прачынаўся!

Тут Пана - за рук╕, тут Пана - за ног╕,
Са Стромы - на Поўню - дый годзе!
А сьледам карова за ╕м у пагон╕,
╤ куфл╕, ╕ лавы, ╕ Панавы кон╕,
╤ лыжк╕ пайшл╕ ў карагодзе.

В╕снула скрыпка, ляснула скрыпка,
Лопнула - гора муркоту.
Карова здурнела, на Поўню ўзьляцела;
Сабака ж парагатаў ашалела,
Ды з лыжкам╕ змыўся ў суботу.

Месяц змарыўся, за сх╕л закац╕ўся.
Сонейку час падымацца,
Яно ж паглядзела - ╕ зноў ледзь ня села:
Што ж тут такое? Ц╕ дзень над зямлёю?
Усе тольк╕ ў ложк╕ кладуцца!

Пляскал╕ доўга й гучна. Голас у Фрода быў някепск╕, дый песенька прыйшлася даспадобы.

- Дзе ж стары Ячменьчык? - гукал╕. - Хай паслухае! Бобу трэба вывучыць пра гэтага ката й ягоную скрыпку - мы добра патанчым.

Прынесьл╕ йшчэ п╕ва, ╕ ўсе закрычал╕:

- Кал╕ ласка, спадару, яшчэ раз, яшчэ! Зраб╕ ласку!


 


Новости | Кабинет | Каминный зал | Эсгарот | Палантир | Онтомолвище | Архивы | Пончик | Подшивка | Форум | Гостевая книга | Карта сайта | Кто есть кто | Поиск | Одинокая Башня | Кольцо | In Memoriam

Na pervuyu stranicy Отзывы Архивов


Хранители Архивов